Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла кампазытарка, якая напісала паэму для арганаў «Грунвальд»

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота. Арган у магілёўскім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Паны Марыі
Ілюстрацыйнае фота. Арган у магілёўскім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Паны Марыі

Ва ўзросьце 57 гадоў 30 ліпеня памерла беларуская кампазытарка Ганна Кароткіна. Пра яе сьмерць напісалі ў фэйсбуку Беларускага саюзу кампазытараў.

Прычына сьмерці не паведамляецца. Дата і месца разьвітаньня паведамяць пазьней.​

Кароткіна пісала духоўную харавую і арганную музыку, а таксама фартэпіянную і сымфанічную. Сярод творай кампазытаркі сюіты «Францыск Скарына», «Фрэскі», «Гальшаны», фантазія «Песьня да Эўфрасіньні», паэма «Грунвальд».

Кароткіна нарадзілася ў Віцебску, скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, стажыравалася ў Варшаўскай акадэміі музыкі імя Ф. Шапэна. Зьяўлялася ляўрэатам прэміі Беларускага прафсаюзу супрацоўнікаў культуры, атрымала грант і прэмію Менгарвыканкаму, была сакратаркай Беларускага саюзу кампазытараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG