З прычыны небясьпекі АЧС (афрыканскай чумы сьвіней) на зьнешняй мяжы ЭАЭС узмоцнены вэтэрынарны кантроль багажу ўяжджаючых.
Пра гэта 30 ліпеня паведаміла прэс-служба расейскага ведамства, перадае БелаПан.
«Гэта зьвязана з шырокім распаўсюджваньнем афрыканскай чумы сьвіней у дзяржавах — чальцах Эўрапейскага зьвяза, у прыватнасьці ў Польшчы і краінах Балтыі», — тлумачыцца ў рэлізе.
Узмоцнены нагляд датычыць ручной паклажы і багажу.