Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэрвені зьнясуць сядзібу краязнаўчага музэю, які месьціцца ў будынку XIX стагодзьдзя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Менскі абласны выканаўчы камітэт падтрымаў рашэньне Чэрвеньскага райвыканкама пра разбурэньне гістарычнага «дома Кудзіна» дзеля ўзьвядзеньня псэўдагістарычнага навабуда.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына», які публікуе ліст ад чыноўнікаў

Цяпер у будынку на плошчы Свабоды месьціцца раённы краязнаўчы музэй. На думку чыноўнікаў, разбурэньне «не парушыць гістарычную аб’ёмна-пляніровачную структуру, культурны гістарычны ляндшафт будзе захаваны».

Таксама аблвыканкам ня бачыць падстаў надаваць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці любому гістарычнаму будынку ў горадзе, аргумэнтуючы гэта тым, што паводле Кодэкса аб культуры, такі статус можа быць нададзены пры ўмове, што каштоўнасьць зьяўляецца аўтэнтычнай або рэстаўраванай, але, на думку чыноўнікаў, у Чэрвені ў ходзе шматлікіх рамонтаў гістарычныя будынкі падвергліся значным зьмяненьням. Больш як за месяц пад пэтыцыяй у абарону гістарычнага будынку на сайце petitions.by падпісаліся больш за 400 чалавек.

Будынак музэя быў пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя ўрачом па прозьвішчы Кудзін. У доме з моманту ўзьвядзеньня разьмяшчалася Ігуменская павятовая ўправа. З 1992 года ў трох залах будынку быў адкрыты Чэрвенскі раённы краязнаўчы музэй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG