Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому віцэ-прэзыдэнту Ірана прысудзілі сьмяротную кару


Мітра Остад і Махамад Алі Наджафі
Мітра Остад і Махамад Алі Наджафі

Адзін з былых віцэ-прэзыдэнта Ірану і былы мэр Тэгерану Махамад Алі Наджафі прысуджаны да сьмяротнага пакараньня за забойства сваёй жонкі.

Цела 36-гадовай Мітры Остад было знойдзенае 28 траўня ў ваннай яе кватэры. Былы мэр быў арыштаваны ў той жа дзень. Падчас тэлеінтэрвію, п’ючы гарбату разам з паліцыянтамі, ён распавёў пра сварку паміж ім і жонкай.

Падчас размовы палітык з усьмешкай на твары, што забіў жонку стрэлам з пісталета выпадкова, падчас спрэчкі.

— Яна пайшла ў ванны пакой. Я пайшоў за ёй, каб яе напалохаць. Паказаў ёй пісталет і сказаў: ты хочаш скончыць сварку ці не? Яна спалохалася і наскочыла на мяне, — распавёў Наджафі.

Былы віцэ-прэзыдэнт зрабіў некалькі стрэлаў і трапіў у сэрца і плячо сваёй жонкі.

Як паведамляе агенцтва Associated Press, гвалт з выкарыстаньнем зброі ў Іране, асабліва сярод палітычнай і эканамічнай эліты, вельмі рэдкая зьява.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG