Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Налета ў Беларусь пачне лётаць лоўкостэр Wizz Air


Самалёт авіякампаніі Wizz Air
Самалёт авіякампаніі Wizz Air

Вясной 2020 году вугорская авіякампанія Wizz Air пачне палёты маршрутам Будапэшт — Менск.

Пра гэта агенцтву БелТА паведаміў дырэктар дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі.

«Авіяцыйная адміністрацыя Вугоршчыны накіравала на адрас дэпартамэнту авіяцыі праект мэмарандуму аб прызначэньні з сэзону вясна-лета 2020 году на лінію Будапэшт — Менск свайго перавозчыка Wizz Air. Цяпер вядзецца праца для яго ўзгадненьня і падпісаньня», — удакладніў Арцём Сікорскі.

Дырэктар дэпартамэнту таксама паведаміў, што авіяцыйныя ўлады Беларусі ўзгаднілі частату палётаў з расейскімі калегамі на сэзон восень-зіма 2019–2020. Паводле яго, яна застанецца на ранейшым узроўні — 63 рэйсы на тыдзень для кожнага з партнэраў.

Вугорскі Wizz Air — адна з найбуйнейшых у сьвеце лоўкост-кампаній. Працуе пераважна на рынку Цэнтральнай Эўропы

У суседніх зь Беларусьсю краінах працуе шэраг лоўкостэраў — авіякампаній, якія прапануюць палёты па мінімальных цэнах, але бяз большасьці дадатковых паслуг для пасажыраў, нярэдка ў далёкія ад папулярных гарадоў аэрапорты. У Беларусь лоўкосты практычна не лятаюць, няма і беларускай лоўкост-кампаніі — прычыны гэтага называюць самыя розныя.​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG