Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пʼяны мянчук прапаноўваў дзецям пакаштаваць наркотыкі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менску 20-гадовы мужчына ў двары жылога дому прапаноўваў дзецям пакаштаваць наркотыкі, піша ГУУС Менгарвыканкаму.

У міліцыю пра мужчыну паведаміла жанчына, да дзіця якой у падʼезьдзе дома падыходзіў малады чалавек і прапаноўваў пакаштаваць наркотыкі.

Міліцыянты, якія прыбылі на месца выкліку, заўважылі падазронага маладога чалавека, падобнага па прыкметах на таго, якога апісвала жанчына. Яны затрымалі 20-гадовага хлопца і даставілі ў пастарунак.

Пазьней выявілася, што з прапановай пакаштаваць наркотыкі юнак падыходзіў і да іншых дзяцей, якія гулялі недалёка ад дома. Праверка паказала, што парушальнік быў не толькі пʼяны, але і пад узьдзеяньнем асабліва небясьпечнага сынтэтычнага наркотыку Альфа-PVP.

Ён расказаў міліцыянтам, што купляў наркотыкі для ўласнага спажываньня праз інтэрнэт-краму. Пра тое, як прапаноўваў дзецям пакаштаваць наркотыкі, хлопец не памятае: кажа што быў пад узьдзеяньнем наркотыкаў і алькаголю.

Цяпер супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Мінска праводзяць праверку, каб высьветліць канал пастаўкі наркотыкаў, а таксама магчымых пакупнікоў.

На затрыманага склалі адміністрацыйны пратакол за зʼяўленне ў грамадзкім месцы ў стане наркатычнага апʼяненьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG