Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна створыць сусьветны расейскамоўны канал для «барацьбы за розумы»


Ва Ўкраіне будзе створаны сусьветны расейскамоўны канал, заявіў у інтэрвію агенцтву «Інтэрфаксу-Украіна» намесьнік старшыні Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Кірыл Цімашэнка.

Паводле яго слоў, такі канал патрэбны Ўкраіне, каб «змагацца за ўкраінскія розумы на акупаваных тэрыторыях Данбаса і Крыму, а таксама розумы расейцаў у Расеі».

«Мы распрацавалі варыянт запуску ўкраінскага расейскамоўнага канала, які зможа пакрываць расейскамоўнае насельніцтва ва ўсім сьвеце», — сказаў Цімашэнка.

Ён адзначыў, што ў камандзе прэзыдэнта Ўладзіміра Зеленскага хочуць, каб гэта быў дзяржаўны канал.

«Але мы дамаўляемся з прыватнымі каналамі аб перадачы правоў на выкарыстаньне найлепшай прадукцыі», — сказал Цімашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG