Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пахаваньне беларускай рэжысэркі, якая загінула на Алясцы, сабралі ўсю неабходную суму


Ніка Ніканава

За двое сутак​ сабралі амаль 22 тысячы даляраў на дапамогу сямʼі Нікі Ніканавай, якая​ загінула 25 ліпеня на Алясцы.

Гэта нават больш, чым першапачаткова заяўленая патрэба, і збор грошай працягваецца. Розныя сумы пералічылі амаль 280 чалавек, самы вялікі перавод — 10 тысяч даляраў.

Грошы пойдуць на пералёт у ЗША Вольгі Ніканавай, маці нябожчыцы, і на пакрыцьцё выдаткаў на пахаваньне.

Пётар Маркелаў і Ніка Ніканава пасьля вясельля вандравалі па Алясцы, хацелі застацца там жыць. Яны дабраліся да адной з славутасьцяў Аляскі — аўтобуса, у якім жыў і памёр Крыстафэр МакКэндлес — герой дэкумэнтальнай кнігі-бэстсэлера Джона Кракаўэра Into the Wild.

25 ліпеня яны спрабавалі перайсьці раку Тэкляніка. Дзяўчыну змыла моцнай плыньню. Муж выцягнуў яе і спрабаваў рэанімаваць, але было позна.

Хто такая Ніка Ніканава?

Ніка Ніканава была рэжысэркай, яна дасьледавала тэму асуджаных за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Сёлета яна зьняла 20-хвілінны фільм «Пакаленьне 328».

У 13 гадоў Ніканава выканала ролю дачкі лейтэнанта Андрэя Кіжаватава ў фільме «Брэсцкая крэпасьць».

Вучылася ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце і Нью-Ёрскай кінаакадэміі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG