Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўрапейскім саюзе асудзілі масавыя затрыманьні ў Маскве


Пратэсты ў Маскве
Пратэсты ў Маскве

Затрыманьні тысячы чалавек і на мітынгу апазыцыі ў Маскве і неапраўданае прымяненьне сілы супраць дэманстрантаў парушае права на свабоду сходаў, заявілі ў Бруселі.

Эўрапейскі саюз раскрытыкаваў дзеяньні расейскіх уладаў у адносінах да дэманстрантаў, якія выйшлі на вуліцы Масквы 27 ліпеня. Людзі пратэставалі супраць зьняцьця з выбараў у Маскоўскую гарадзкую думу больш чым дваццаці незалежных кандыдатаў. Паліцыя затрымала больш за тысячу чалавек.

«Затрыманьні і неадэкватнае прымяненьне сілы да мірных пратэстоўцаў, якія адбыліся пасьля сэрыі арыштаў і рэйдаў супраць апазыцыйных палітыкаў, зноў сур’ёзна падрываюць фундамэнтальныя правы на свабоду слова і сходаў. Гэтыя правы замацаваны ў расейскай канстытуцыі, і мы чакаем, што яны будуць абароненыя» — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара вярхоўнага прадстаўніцтва ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Маі Кацыянчыч.

Разам з гэтым яна ад імя ЗС запатрабавала забясьпечыць роўныя магчымасьці кандыдатам на выбарах Маскоўскай гарадзкой думы, якія адбудуцца 8 верасьня.

27 ліпеня пачынаючы з 14.00 у цэнтры Масквы больш за дзясятак апазыцыйных і незалежных палітыкаў, якіх Масгарвыканкам не дапусьціў да выбараў у Масгардуму, зьбіраліся правесьці масавую сустрэчу з выбаршчыкамі ля будынку мэрыі на Цьвярской вуліцы.

Зрабіць гэта ім не ўдалося: паліцыя спачатку затрымала саміх палітыкаў, а потым жорстка затрымлівала ўсіх, хто прыйшоў на акцыю.
Спачатку пратэстоўцы зьбіраліся на Цьвярской вуліцы, але адтуль іх выцесьнілі сілавікі ў прылеглыя да Цьвярской завулкі. Пратэсты перамясьціліся на Арбат і на Садовае кальцо.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG