Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг на Майдане Незалежнасьці


Акцыя салідарнасьці зь незалежнасьцю Беларусі 27 ліпеня на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве.

27 ліпеня на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасьці зь незалежнасьцю Беларусі, якую зладзілі беларускія і ўкраінскія актывісты.

Падчас акцыі ўдзельнікі раздавалі бел-чырвона-белыя стужачкі і разгарнулі 8-мэтровы нацыянальны сьцяг. Сёлета да акцыі далучыліся і беларускія турысты, якія прыйшлі на Майдан Незалежнасьці і пабачылі беларускую сымболіку.

Удзельнікі акцыі перакананыя, што дзень незалежнасьці Беларусі мае адзначацца менавіта 27 ліпеня, калі ў 1990 годзе была падпісаная Дэклярацыя аб незалежнасьці.

Дзяўчына зь беларуска-украінскім манікюрам - турыстка зь Менску. Прыехала да сваіх сваякоў у Кіеў, а каб выказаць сваю салідарнасьць з Украінай, зрабіла такі манікюр.
Дзяўчына зь беларуска-украінскім манікюрам - турыстка зь Менску. Прыехала да сваіх сваякоў у Кіеў, а каб выказаць сваю салідарнасьць з Украінай, зрабіла такі манікюр.

«Гэта важна ведаць і памятаць асабліва сёньня, калі незалежнасьць Беларусі апынулася пад пагрозай», — сказаў беларус Алег Аўчыньнікаў. Усім прысутным прапанавалі напісаць на сьцягу зычэньні беларусам. Украінцы цытавалі Тараса Шаўчэнку і заклікалі берагчы беларускую мову і размаўляць на ёй.

Сьцяг перададуць у Менск у жніўні і прэзэнтуюць на адной з акцый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG