Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Веткаўскім раёне паўтарагадовая дзяўчынка сышла ад бацькоў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Веткаўскім раёне 26 ліпеня шукалі дзяўчынку ўзростам паўтара года. Яна пайшла ад бацькоў і самотна прайшла кілямэтар па полі.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УУС Гомельскага аблвыканкама Віталя Прыстромава, сямейная пара зь Менску прыехала ў вёску Хальч Веткаўскага раёну ў госьці да сваякоў. Бацькі разам з трыма дзецьмі пайшлі адпачываць на раку Сож недалёка ад вёскі. Прыкладна а 19.30 малодшая дачка зьнікла з вачэй.

Бацькі спрабавалі шукаць малую самастойна, але беспасьпяхова. Праз 20 хвілін яны патэлефанавалі ў МНС, выратавальнікі перадалі інфармацыю ў апэратыўна-дзяжурную службу РАУС. На месца выехалі супрацоўнікі міліцыі і сьледча-апэратыўная група.

У кілямэтры ад месца адпачынку дзяўчынку знайшоў супрацоўнік аддзелу крымінальнага вышуку. Яна ішла па дарозе да вёскі. Дзіцяці перадалі бацькам.

XS
SM
MD
LG