Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля нецэнзурнай лаянкі на журналіста звольненая прэс-сакратар Мінсельгасхарчу


Ілюстрацыйнае фота. Герб БССР на фасадзе будынка Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Прэс-сакратарку Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Зінаіду Бярэшчанку звольнілі пасьля нецэнзурнай лаянкі на адрас журналіста «Нашай Нівы» Зьмітра Панкаўца, піша БелаПАН.

У міністэрстве ня сталі называць прычыну звальненьня прэс-сакратара, паабяцалі выслаць камэнтар «ва ўстаноўлены законам тэрмін». Бярэшчанка працавала прэс-сакратаркай Мінсельгасхарча з 2014 года.

15 ліпеня журналіст сайта «Нашай нівы» Зьміцер Панкавец зьвярнуўся да Бярэшчанкі па камэнтар. Прычынай яго званка стала фатаграфія, якую выклаў у Instagram намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ігар Брыло. На здымку ён быў у майцы з надпісам Russia на грудзях. Журналіста цікавіла, чаму беларускі чыноўнік носіць майку з назвай іншай дзяржавы. У адказ ён пачуў ад прэс-сакратара нецэнзурную лаянку.

Рэдакцыя выклала запіс размовы. На наступны дзень Бярэшчанка папрасіла ў Панкаўца прабачэньня за сваю эмацыянальнасьць, напісаўшы яму асабістае паведамленьне ў «Фэйсбуку».

Неўзабаве пасьля гэтага з сайта Мінсельгасхарча зьнікла інфармацыя пра прэс-сакратара. Пазьней стала вядома, што «Наша ніва» зьвярнулася да міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Анатоля Хацько з просьбай прыцягнуць Бярэшчанку да дысцыплінарнай адказнасьці і не працягваць з ёй працоўны кантракт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG