Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выцек прапану з адной з цыстэрнаў, якія сышлі з рэек пад Віцебскам, ліквідаваны


Выцек газу ў адной з 15 цыстэрнаў, якія сышлі з рэек на перагоне Ворша — Віцебск каля вёскі Замасточча (15 км ад Віцебску), ліквідаваны, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Беларусі.

Паводле стану на 8.00 25 чэрвеня выцек ліквідаваны, работнікі МНС наклалі спэцыяльны бандаж. Выцек выявілі ў адной з цыстэрнаў. Вакол месца выцеку стварылі спэцыяльную пенную падушку, якая ўвесь час абнаўляецца.

Пацярпелых няма. 53 вагоны адбуксавалі на бясьпечную адлегласьць. Жыхароў двух найбліжэйшых садоўніцкіх таварыстваў «Чыгуначнік» і «Бярозка» (усяго там знаходзіліся 64 чалавекі) эвакуавалі ў вёску Сасноўка, дзе арганізавалі для іх пункт часовага разьмяшчэньня. Частка людзей паехала на асабістым транспарце дахаты.

На месцы вядуць аднаўленчыя работы, там працуюць 225 спэцыялістаў розных арганізацый і тэхніка, у тым ліку тры аднаўленчыя цягнікі.

Пасажыраў двух цягнікоў (442 чалавекі), якія ў выніку здарэньня спынілі, учора даставілі на месца аўтобусамі. Рух на ўчастку чыгункі Орша-Віцебск плянуецца аднавіць на працягу сутак, заявіў намесьнік начальніка Беларускай чыгункі Ўладзімір Балахонаў, піша БЕЛТА.

Увечары 24 ліпеня на перагоне Ворша — Віцебск каля вёскі Замасточча (15 км ад Віцебску) 15 з 68 цыстэрнаў грузавога цягніка сышло з рэек. У выніку здарэньня пашкоджана 150 мэтраў чыгуначнага палатна і бэтонная агароджа прыпынку. Рух цягнікоў на гэтым участку спынены, пакуль цягнікі ідуць у абыход пашкоджанага ўчастку чыгункі.

Прычына здарэньня высьвятляецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG