Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталя Клічко на жаданьне Зяленскага звольняць з пасады кіраўніка адміністрацыі Кіева


Віталь Клічко

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папрасіў урад звольніць былога чэмпіёна сьвету ў боксе ў супэрцяжкай вазе Віталя Клічко з пасады кіраўніка гарадзкой адміністрацыі Кіева. Пра гэта паведамляе «Ўкраінская праўда» са спасылкай на суразмоўцу ў адміністрацыі прэзыдэнта і прэс-сакратара ўраду.

Паводле суразмоўцы выданьня, зварот прэзыдэнта — фармальнасьць, бо паводле закону кіраўнікі гарадзкіх адміністрацый пакідаюць свае пасады пасьля абраньня новага прэзыдэнта. Аднак каманда Зяленскага шукае новага чалавека на пасаду, разьлічваючы замяніць Клічко ў канцы верасьня.

Раней у інтэрвію «РБК-Украіна» кіраўнік Офісу прэзыдэнта Андрэй Богдан расказваў, што ў адміністрацыі прэзыдэнта ёсьць дамоўленасьці з Клічко, ад датрыманьня якіх залежыць яго далейшае знаходжаньне на пасадзе. Чаго дакладна яны датычаць, ён не паведаміў, адзначыўшы, што мэр павінен «заняць адкрытую, сумленную, прадзяржаўную пазыцыю ў эканамічных і палітычных пытаньнях і ў інтарэсах грамадзян гораду».

Клічко быў абраны гарадзкім галавой Кіева ў 2014 годзе і таксама тады ўзначаліў гарадзкую адміністрацыю. У горадзе гэтыя пасады аб’яднаныя, але Богдан дапусьціў у інтэрвію, што іх могуць падзяліць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG