Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомымі ўмовы літаратурнай прэміі імя Ларысы Геніюш


Ларыса Геніюш, архіўнае фота
Ларыса Геніюш, архіўнае фота

«Моладзь БНФ» абвясьціла дзьве ўмовы для прэтэндэнтаў на літаратурную прэмію імя Ларысы Геніюш, расказвае «Новы час».

Умовы простыя:

  • Прэтэндэнты мусяць быць узростам да 31 году.
  • Да 5 жніўня трэба даслаць на адрас moladzbelarus@gmail.com любы свой верш, напісаны па-беларуску, які раней нідзе і ніколі не публікаваўся.

Журы конкурсу, як абяцаюць арганізатары, будзе складацца з прафэсійных беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў. Пераможцу абвесьцяць на дзень народзінаў Ларысы Геніюш — 9 жніўня.

«Моладзь БНФ» з 2016 году агітуе за афіцыйную рэабілітацыю Ларысы Геніюш — у 1948 годзе савецкае МГБ арыштавала паэтку і ейнага мужа, іх асудзілі на 25 гадоў лягераў і толькі часткова рэабілітавалі пасьля сьмерці Сталіна. Актывісты адзначаюць, што «ў памяці народу яна даўно рэабілітаваная, а ейная творчасьць не патрабуе рэабілітацыі», таму кажуць, што кампанію ладзяць хутчэй дзеля ўшанаваньня памяці Геніюш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG