Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN назваў Менск адным з найпрыгажэйшых гарадоў Эўропы. Але ёсьць нюанс


Менск трапіў у сьпіс найпрыгажэйшых гарадоў Эўропы, дзе практычна няма турыстаў. Рэйтынг апублікаваў сёньня амэрыканскі тэлеканал CNN.

«Хочаце наведаць нешта новае, не змагаючыся зь вялізнымі натоўпамі турыстаў, якія любяць сэлфі, як у Вэнэцыі, Парыжы і Амстэрдаме? Вось наш выбар самых прыгожых эўрапейскіх гарадоў, дзе практычна няма турыстаў».

У сьпіс трапілі ангельскі Норвіч, дацкі Архус, галядзкая Гаага, Сараева ў Босьніі, Прышціна ў Косаве, а таксама Ўроцлаў, Тбілісі, Ерэван і іншыя.

Пішучы пра Менск, аўтары згадалі, што ён быў практычна зьнішчаны ў гады ІІ усясьветнай вайны і стаў «добрай глебай для савецкай перабудовы».

«Турысты могуць паблукаць па шырокай плошчы Незалежнасьці ў сем гектараў, перш чым адправіцца ў музэй Вялікай Айчыннай вайны, дзе расказваецца пра тое, як Беларусь пераадолела нацысцкую акупацыю», — гаворыцца ў публікацыі СNN.

Менскія бары стваральнікі рэйтынгу найлепшых эўрапейскіх гарадоў без турыстаў называюць легендарнымі і раяць паспытаць шматлікія гатункі піва «пасьля агляду адметнасьцяў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG