Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі памёр былы кіраўнік ураду зь мянушкай «Пэкінскі мясьнік»


Лі Пэн
Лі Пэн

У Пэкіне на 91 годзе жыцьця памёр былы кіраўнік ураду Кітаю Лі Пэн. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва «Сіньхуа». Пад кіраўніцтвам чыноўніка кітайскія войскі здушылі студэнцкія пратэсты на плошчы Т’яньаньмэнь у 1989 годзе.

Лі Пэн быў усыноўлены бліжэйшым паплечнікам Мао Цзэдуна Чжоу Эньлай, які ўзначальваў урад камуністычнага Кітаю ад моманту ўтварэньня ў 1949 годзе да сьмерці ў 1976. Ён скончыў інстытут у Кітаі і Маскоўскі энэргетычны інстытут, працаваў у энэргетычнай галіне, у 53 гады стаў міністрам энэргетыкі.

У 87 годзе быў абраны ў Палітбюро ЦК Кампартыі Кітаю, тады ж узначаліў урад краіны. У траўні ён абвясьціў аб увядзеньні ваеннага становішча ў Кітаі, дзе больш за месяц працягваліся студэнцкія хваляваньні, пратэстоўцы патрабавалі лібэралізацыі палітычнага і эканамічнага жыцьця ў краіне.

У той жа дзень кіраўнік ЦК Кампартыі Чжао Цзыян быў зьняты з усіх пастоў і Лі Пэн фармальна займаў вышэйшую пасаду ў дзяржаве. Ім былі мабілізаваныя каля 180 тысяч вайскоўцаў — гэта параўнальна з колькасьцю войскаў, якія ўдзельнічалі з кітайскага боку ў вайне 1979 году зь Віетнамам.

У чэрвені войскі адкрылі агонь па дэманстрантах на Т’яньаньмэнь. Паводле афіцыйнай вэрсіі, загінулі 523 чалавекі, паводле неафіцыйных лік ахвяраў ішоў на тысячы. Выступы студэнтаў і працоўных былі названыя ў камуністычным кіраўніцтве «контррэвалюцыйным мяцяжом». Абмяркоўваць гэтыя падзеі ў кантынэнтальным Кітаі забаронена дагэтуль. Пасьля гэтых падзеяў кітайская апазыцыя прысвоіла Лі Пэну мянушку Пэкінскі мясьнік.

​У адстаўку ён выйшаў у 1998 годзе, члены яго сям’і патрапілі ў некалькі гучных карупцыйных скандалаў. Да 2003 году былы кіраўнік ураду ўзначальваў Пастаянны камітэт кітайскага парлямэнту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG