Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд стаў на бок лекара, які дамагаецца кампэнсацыі за ўварваньне АМАП у ягоную кватэру

абноўлена

Дзьмітры Серада, архіўнае фота
Дзьмітры Серада, архіўнае фота

Суд Партызанскага раёну Менску 23 ліпеня задаволіў скаргу лекара Дзьмітрыя Серады на адмову Сьледчага камітэту распачаць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія затрымалі і зьбілі яго, піша БелаПАН.

Суд накіруе інфармацыю са скаргі Серады, ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Менску для правядзеньня дадатковай праверкі.

Што здарылася?

У жніўні 2016 году ў дом Дзьмітрыя Серады ўварваўся АМАП — спачатку вынесьлі дзьверы, пасьля выбілі вакно і са зброяй у руках загадалі легчы на падлогу. Акрамя Серады ў кватэры заходзіліся яго жонка і 3-гадовая дачка. У гэты ж дзень стала зразумела, што падставы для затрыманьня Серады не было. Менчук тры гады спрабуе дамагчыся кампэнсацыі — яму адмаўлялі ў пракуратуры і Сьледчым камітэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG