Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Мінабароны: «Дзе вынікі маладых навукоўцаў?»


Рэпэтыцыя менскага параду на Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня, ілюстрацыйнае фота

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Андрэй Мурашоў лічыць, што таленавітыя навукоўцы змогуць атрымаць адтэрміноўку ад войска.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны, супрацоўнік Генштабу Андрэй Мурашоў на круглым стале ў Доме Масквы заявіў, што таленавітыя маладыя навукоўцы змогуць атрымаць адтэрміноўку ад службы ў войску, нават нягледзячы на новыя правілы прызыву. Пры ўмове, што яны сапраўды маюць патэнцыял і талент. Разам з тым Андрэй Мурашоў выказаў сумненьні ў тым, што ўсе тыя, хто ў Беларусі працягвае навучаньне ў асьпірантуры, на самой справе могуць прынесьці карысьць для краіны ў якасьці навукоўцаў.

«Дзе вынікі маладых навукоўцаў? — сказаў Андрэй Мурашоў. — Калі грамадзянін таленавіты, то ў яго застанецца магчымасьць атрымаць адтэрміноўку ад службы ў войску. Ёсьць указ кіраўніка краіны, існуе магчымасьць атрымаць адтэрміноўку».

Таксама спадар Мурашоў заявіў, што ў сёньняшняй сытуацыі тыя беларусы, якія трапляюць на тэрміновую службу ў войску, вымушаныя выконваць больш абавязкаў, чым прадугледжана.

«Чаму нехта павінен служыць за сябе і за таго хлопца? — сказаў Мурашоў. — У сёньняшніх умовах на салдата накладваецца больш інтэнсіўная нагрузка».

Андрэй Мурашоў адзначыў, што паводле зьвестак Мінабароны, каля 80% адслужыўшых салдат тэрміновай службы задаволеныя тым, як праходзіла іх служба, і лічаць, што яна паўплывала на іх станоўча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG