Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра дзяцей загінулі ў выніку пажару ў намётавым лягеры ў Расеі


Пасьля пажару ў намётавым лягеры ў Хабараўскам краі, 23 ліпеня 2019 году
Пасьля пажару ў намётавым лягеры ў Хабараўскам краі, 23 ліпеня 2019 году

Колькасьць ахвяраў пажару ў дзіцячым намётавым мястэчку на тэрыторыі гарналыжнага курорта «Халдамі» ў Хабараўскім краі Расеі павялічылася да чатырох, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу губэрнатара і ўраду рэгіёну.

З раніцы паведамлялася пра дзяўчынку 11 гадоў, якая загінула падчас пажару, і 12 пацярпелых, у тым ліку семярых дзяцей. Пазьней у лякарні памерлі яшчэ дзьве дзяўчынкі з шырокімі апёкамі, якія знаходзіліся ў коме, і хлопчык.

Усяго ў лягеры на момант пажару знаходзіліся 189 дзяцей. Паводле папярэдніх зьвестак, цалкам згарэлі 20 намётаў з 26, астатнія таксама пацярпелі ад агню.

Пажар адбыўся ўначы, яго прычыны высьвятляюцца. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай узгараньня мог стаць няспраўны абагравальнік. У ліквідацыі агню бралі ўдзел восем пажарных і чатыры адзінкі тэхнікі. ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах паведаміў, што работнікі базы спрабавалі самі тушыць агонь і позна выклікалі пажарных.

Дырэктар дзіцячага намётавага лягера Максім Кузьняцоў затрыманы.

Працу ўсяго турыстычнага комплексу «Халдамі» часова прыпынілі.

Расейскі Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле артыкулу «Прычыненьне сьмерці празь неасьцярожнасьць».

Таксама стала вядома, што намётавы гарадок на тэрыторыі гарналыжнай базы быў арганізаваны стыхійна, без дазволу кантрольных органаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG