Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны ўпершыню зьявіцца цемнаскуры дэпутат


Жан Белянюк
Жан Белянюк

У Вярхоўную Раду Ўкраіны, паводле папярэдніх вынікаў, упершыню абраны цемнаскуры дэпутат Жан Белянюк. Ён балятаваўся ад партыі цяперашняга прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага «Слуга народа».

Паводле наяўных дадзеных, партыя прэзыдэнта Ўкраіны лідзіруе зь вялікім адрывам, што гарантуе Беленюку месца дэпутата ў наступным скліканьні парлямэнту.

Беленюку 28 гадоў, ён нарадзіўся ў Кіеве, ягоная маці ўкраінка. Жан Белянюк вырас бяз бацькі, ураджэнца Руанды, які загінуў падчас грамадзянскай вайны ў гэтай краіне ў 1994 годзе.

Перад пачаткам палітычнай кар’еры Жан Белянюк займаўся грэка-рымскай барацьбой. Ён заявіў, што ня мае намеру спыняць спартовую карʼеру пасьля выбараў і плянуе ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Токіё ў 2020 годзе. У 2016-м ён выступаў у складзе зборнай Украіны на Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра, дзе заваяваў срэбны мэдаль.

Дэпутат ад «Слугі народа» распавёў, што ня быў «асабліва патрыятычна настроеным» перад падзеямі Эўрамайдану. У акцыях пратэсту, па яго словах, ён ня ўдзельнічаў, але быў прыхільнікам пераменаў, аднак неўзабаве расчараваўся ў прэзыдэнце Пятру Парашэнку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG