Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Алеся Ставера


Падзеі 23 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1914 — Аўстра-Вугорская імпэрыя пасьля забойства спадкаемца трону эрц-герцага Фэрдынанда выставіла ўльтыматум Сэрбіі. Адмова Бялграду прыняць умовы ўльтыматуму прывяла да абвяшчэньня вайны.

1922 — мітрапалітам Беларускім і Менскім абраны Мэльхісэдэк. Ягонымі намаганьнямі беларуская праваслаўная царква ўстала на шлях аўтакефаліі і незалежнасьці ад Масквы. Мэльхісэдэк трапіў пад пільны кантроль ГПУ, ня раз зьведаў арышты, а ўрэшце быў сасланы ў Краснаярск. Празь некалькі гадоў змагар за аўтакефалію беларускага праваслаўя памёр пры загадкавых абставінах.

1951 — у Ракенкорце (Францыя) адкрыта штаб-кватэра НАТО.

1952 — група вайскоўцаў на чале з Гамалем Абдэлем Насерам зладзіла ў Эгіпце вайсковы пераварот, у выніку якога была ліквідаваная манархія і абвешчаная рэспубліка.

1993 — адбыўся візыт беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на чале са старшынём Вярхоўнага Савету Станіславам Шушкевічам у ЗША. Гэта быў першы такога ўзроўню візыт кіраўніка незалежнай Беларусі ў Амэрыку.​

У памяці

1916 — памёр Уільям Рамзай, ангельскі хімік і фізык, адкрывальнік інэртных газаў аргону, нэону, крыптону і ксэнону, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі (1904).

1995 — памёр Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG