Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
У суботу ў Беластоку адбыўся «Марш роўнасьці». Мерапрыемства, якое ладзілі арганізацыі ЛГБТ, спрабавалі сарваць прадстаўнікі радыкальных арганізацый і заўзятары. Адбылося некалькі боек, паліцыя ўжывала газ і сілу супраць удзельнікаў антыманіфэстацыі.
Заўзятары кідалі ва ўдзельнікаў «Маршу роўнасьці» камянямі, пэтарды і бутэлькі, вырывалі сьцягі і абражалі. Некалькі чалавек атрымалі траўмы, адказных цяпер шукае паліцыя.
Сёньня з заявай з нагоды здарэньняў у Беластоку выступіў беластоцкі каталіцкі мітрапаліт, архібіскуп Тадэвуш Войда.
Архібіскуп Тадэвуш Войда
«Несумяшчальнымі з пазыцыяй хрысьціяніна, пасьлядоўніка Хрыста, былі акцыі гвалту і пагарды. Іх ні ў якім разе нельга апраўдваць і прымаць», — гаворыцца ў паведамленьні мітрапаліта Беластока.
Архібіскуп Войда нагадаў, што абавязак хрысьціяніна — бараніць свае каштоўнасьці інструмэнтамі, якія заўсёды ўпісваюцца ў запаведзь любові да бліжняга і павагі да кожнага чалавека.
«Езус вучыць нас: «Любіце непрыяцеляў вашых і рабіце дабро тым, хто вас ненавідзіць», — зьвяртаецца да вернікаў мітрапаліт.
Ён заклікаў вернікаў паказваць уласным прыкладам чысьціню і любоў у сем’ях.
«Мне страшна, але ў Беларусі яшчэ горш». У Беластоку ўпершыню прайшоў гей-парад і сустрэў супраціў тысяч
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/30Ужо за гадзіну да абвешчанага старту шэсьця, якое павінна было ісьці па цэнтры гораду, на плошчы Незалежных студэнтаў сабраліся некалькі тысяч людзей, каб выказаць нязгоду з рашэньнем правесьці гей-парад у Беластоку. Большасьць — футбольныя фанаты, якія прыехалі ў Беласток з усёй краіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/30«Так, мне страшна, — сказала Свабодзе 20-гадовая Малгажата Мруз, якая прыехала на гей-парад з Чэнстахова. — Вы чуеце, што крычаць і чым пагражаць нам сёньня на вуліцах Беластоку. Таму я не магу адчуваць сябе ў бясьпецы ў сваёй роднай краіне. Тут, на парадзе бясьпечна, але калі ён скончыцца, нам трэба будзе ісьці дадому, ехаць на чыгуначную станцыю, вяртацца ў свае гарады. Таму я нашу з сабой газавы балёнчык. Але я ведаю, што ў Беларусі з правамі ЛГБТ-супольнасьці яшчэ горш, і я вельмі шкадую пра гэта. Таму што гэта вельмі важная адчуваньне, што ты можаш быць акружаны такімі ж самымі людзьмі, як і сам».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/30А 14.30 пад аховай моцна ўзброенай паліцыі гей-парад шэсьцем рушыў па цэнтры Беластоку. Агрэсіўна настроеныя праціўнікі шэсьця ўвесь час скандавалі «Хлопец, дзяўчына, нармальная радзіна!», ім у адказ чулася «Польшая, вольная ад фашыстаў!».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/30Падчас шэсьця, адбылося некалькі сутычак з паліцыяй. Праціўнікі гей-параду спрабавалі блякаваць рух шэсьця і кідалі ў яго накірунку шкляныя бутэлькі. Паліцыя была вымушаная распыляць сьлезацечны газ і арыштаваць 10 чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/30Для нэўтралізацыі праціўнікаў гей-параду паліцыя выкарыстала верталёт. Апускаючыся над групай людзей, ён ствараў паветраныя хвалі, пад ціскам якіх людзі разьбягаліся ў бакі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
9/30Фанаты беластоцкага футбольнага клюбу «Ягелёнія» прыйшлі ў цэнтар гораду выказаць пратэст супраць гей-параду. Разам зь імі фанаты іншых футбольных клюбаў у розных польскіх гарадоў.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
12/30«Любы чалавек можа любіць футбол, гэта нармальна. Але ў Беластоку чамусьці тыя, хто любіць футбол — гэта амаль заўсёды вельмі гамафобныя людзі», — лічыць удзельніца гей-параду Катажына.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
14/30Падчас гей-параду калёна вернікаў каталіцкай царквы некалькі разоў перакрывала вуліцы. «Нам сорамна перад Богам за тое, што адбываецца сёньня ў нашым горадзе. Супрацьстаяць мы ня можам, таму вырашылі супольна маліцца. Калі казаць каротка, то мы просім прабачэньня ў Бога і сьвятой Марыі за гэтых людзей», — сказалі Свабодзе ўдзельнікі каталіцкага шэсьця.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
21/30«Я нясу плякат „Любовь — это любовь“, таму што ў Беластоку шмат людзей гавораць па-расейску. Я лічу, што ў Польшчы вялікія праблемы з талерантнасьцю, але я ведаю, што вы, беларусы, у яшчэ горшай сытуацыі», — сказала Свабодзе ўдзельніца параду Маша.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
25/30«Я тут, таму што гэта мой горад і мне не ўсё роўна. У нас ёсьць традыцыі і рэлігія, якая гаворыць, што такія парады — гэта ненармальна. Яны гавораць, што хочуць правы кахаць каго яны хочуць, але для мяне гэта дзіўна, таму наша рэлігія гаворыць, што сям’я, каханьне — гэта толькі паміж мужчынам і жанчынай», — сказаў Свабодзе адзін з пратэстуючых.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Акты агрэсіі падчас акцыі ў Беластоку асудзіў сёньня і пратэстанцкі біскуп Ежы Самец. У сваім Твітары герарх напісаў:
«Агідны гвалт і нянавісьць у прыгожым Беластоку. Богу патрэбныя рукі, каб не кідаць камяні, а для міласэрнасьці, яму патрэбныя нашыя вусны не для асуджэньня, а для абароны пакрыўджаных», — гаворыцца ў допісе Ежы Самца.