Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны перамагае ўраджэнка Беларусі. Яшчэ трое прайграюць

абноўлена

Падчас падліку галасоў на выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны. Кіеў, 21 ліпеня 2019 году

Ураджэнка Беларусі Алена Ліс, якая нарадзілася ў Драгічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці і балятавалася ў Вярхоўную раду як вылучэнка партыі «Слуга народу» за крок да перамогі на мажарытарнай акрузе ў Чарнавецкай вобласьці.

Пасьля апрацоўкі 49,07% выбарчых пратаколаў яна набірае 34,41% галасоў. Яе бліжэйшы канкурэнт Мікола Федарук — 13,29%.

Тры іншыя выхадцы зь Беларусі не пераадолелі канкурэнцыю.

Найлепшага выніку дасягнуў ураджэнец Гомля Эдуард Шчаглакоў. Ён балятаваўся ад «Апазыцыйнай плятформы «За жыцьцё!» у 107-й выбарчай акрузе ў Лісічанску Луганскай вобласьці, дзе працуе сакратаром гарадзкой рады. Ён заняў трэцяе месца з 72 галасамі (16,28 %).

Яшчэ адзін беларус, Уладзімер Шутаў, які нарадзіўся ў вёсцы Склімін Магілёўскай вобласьці і таксама балятаваўся ў гэтай жа акрузе, заняў апошняе, 23-е месца. За яго не прагаласаваў ніводзін выбарнік. На гэтай акрузе перамог самавылучэнец Аляксандар Сухаў.

Аляксандар Кротаў, які нарадзіўся ў Карэлічах Навагрудзкага раёну Горадзенскай вобласьці і балятаваўся шляхам самавылучэньня ў 34-й аднамандатнай выбарчай акрузе з цэнтрам у паселішчы Царычанка Днепрапятроўскай вобласьці, таксама заняў апошняе, 20-е месца. Ягоную кандыдатуру падтрымаў 51 выбарнік (0,14 %). Дэпутатам ад гэтай акругі выбралі вылучэнца праўладнай партыі «Слуга народу» Дзьмітра Чорнага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG