Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верталёт супраць дэманстрантаў. Як прайшоў прайд-парад у Беластоку


Найбліжэйшы да беларускай мяжы „парад роўнасьці“ прайшоў 20 ліпеня ў Беластоку. Удзел у ім узялі каля 800 прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці, а таксама актывістаў, якія выступаюць за аднолькавыя правы для людзей незалежна ад іхных сэксуальных прыхільнасьцяў. Гей-парад быў неадназначна ўспрыняты жыхарамі Беластоку -- некалькі тысяч чалавек паўдзельнічалі ў акцыі супраціву. Нягледзячы на гэта, парад прайшоў заплянаваным маршрутам пад узмоцненай аховай паліцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG