Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая кіраўніца Эўракамісіі прапанавала дзейнічаць у дачыненьні да Расеі з пазыцыі сілы


Новаабраная кіраўніца Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падтрымала працяг санкцыйнай палітыкі Эўразьвяза ў дачыненьні да Расеі.

«Мы сьведкі шмат у чым варожай палітыкі з боку Масквы», — заявіла яна ў інтэрвію італьянскай газэце La Repubblica.

На гэта яна прапанавала адказваць з пазыцыі сілы.

Фон дэр Ляен была выбрана на пасаду старшыні Эўрапейскай камісіі ў аўторак. Былая міністарка абароны Нямеччыны стала першай жанчынай, якая ўзначаліла найвышэйшы орган выканаўчай улады ў ЭЗ. Яна ўступіць на пасаду 1 лістапада.

Адказваючы на пытаньне пра ўплыў Расеі ў Эўропе, палітык заявіла, што ў Эўразьвяза ёсьць спосабы справіцца з гэтай праблемай.

«Крэмль не даруе ніякай слабасьці, — сказала фон дэр Ляен. — З нашай пазыцыі сілы мы павінны падтрымліваць санкцыі і ў той жа час прапаноўваць дыялёг».

На пасадзе міністра абароны Фон дэр Ляен ужо казала пра неабходнасьць весьці дыялёг з Масквой з пазыцыі сілы.

«Прызнаньне або ласка ня зробяць Пуціна больш дружалюбным», — казала яна ў красавіку мінулага году ў інтэрвію нямецкаму таблоіду Bild.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG