Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У штаце Масачусэтс закрылі крымінальную справу супраць актора Кевіна Спэйсі


Кевін Спэйсі
Кевін Спэйсі

Пракуратура штату Масачусэтс закрыла крымінальную справу супраць актора Кевіна Спэйсі пасьля таго, як меркаваны пацярпелы адмовіўся даць паказаньні.

Выканаўцу галоўнай ролі ў тэлесэрыяле «Дамок з картаў» абвінавачвалі ў сэксуальных дамаганьнях да 18-гадовага юнака. Паводле вэрсіі абвінавачаньня, гэта адбылося ў 2016 годзе ў бары гораду Нантакет, штат Масачусэтс.

У пракуратуры паведамілі, што рашэньне аб закрыцьці справы і зьняцьці абвінавачаньняў з Спэйсі было прынята пасьля таго, як пацярпелы скарыстаўся канстытуцыйным правам, адмовіўшыся даваць паказаньні супраць самога сябе.

Адвакаты Спэйсі сьцьвярджалі, што маладзён зьнішчыў некаторыя тэкставыя паведамленьні, якія захоўваліся ў ягоным тэлефоне і маглі паслужыць доказам вінаватасьці Спэйсі. Пазоўнік, імя якога не раскрываецца, заявіў, што ён згубіў тэлефон і таму ня змог даць яго ў распараджэньне сьледзтва.

Амэрыканскага актора абвінавачваюць у непрыстойных паводзінах і сэксуальных дамаганьнях каля 30 чалавек.

Абвінавачаньні супраць Спэйсі былі выстаўленыя пасьля таго, як актор Энтані Рэп абвінаваціў яго ў тым, што ў 1986 годзе, калі Рэпу было 14 гадоў, Спэйсі нібыта спрабаваў яго спакусіць. Наступныя выкрыцьці прывялі да таго, што Спэйсі вывелі з акторскага складу «Дамка з картаў», у якім ён выконваў галоўную ролю. Акрамя таго, зь фільму «Ўсе грошы сьвету» былі выразаныя ўсе сцэны з удзелам актора.

Кевін Спэйсі зьняўся ў дзясятках фільмаў. Ён двойчы станавіўся ляўрэатам прэміі «Оскар».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG