Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Душа


Аркадзі Рылоў «Квяцісты луг» (1916)

Душа — вяшчун, чуе, ды ня скажа. Гэты бабулін афарызм я ўспомніла, апынуўшыся на славацкім лузе, упрыгожаным узьлескамі.

Мы падарожнічалі па Чэхіі і Вугоршчыне, дарогу назад вырашылі ўпрыгожыць Кракавам. Начавалі ў Попрадзе, ранкам рушылі па сваім маршруце. Вось тут і здарыўся гэты луг! Апынуўшыся тут, я адчула: гэта мой дом! Такога пачуцьця я ня зьведала ні ў мясьцінах нараджэньня, ні там, дзе прайшла большая частка майго жыцьця, ніколі, ні разу…

А большасьць з нас ніколі ня чуе свае душы: ні ў пошуках жыцьцёвых шляхоў, ні ў каханьні, ні ў сяброўскіх стасунках, ні ў выбары справы жыцьця.

Вяшчуй, душа, і прамаўляй…

Зоя Шклянік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG