Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнік, які напісаў раман пра драматычныя падзеі падчас Плошчы-2006, адзначае свой юбілей


Барыс Пятровіч на зьездзе Саюза беларускіх пісьменьнікаў у 2011
Барыс Пятровіч на зьездзе Саюза беларускіх пісьменьнікаў у 2011

Cёньня старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барысу Пятровічу (Сачанку) споўнілася 60 гадоў.

Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе, у вёсцы Вялікі Бор, што ў Хойніцкам раёне Гомельшчыны. Скончыў інстытут журналістыкі БДУ, а пасьля працаваў у рэгіянальным ды рэспубліканскім друку — у газэтах «Гомельская праўда», «Звязда», «Літаратура і мастацтва» ды ў часопісе «Полымя».

  • У 2002 годзе стаў заснавальнікам і галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Дзеяслоў», а ў 2011 быў абраны старшынём Саюза беларускіх пісьменьнікаў.
  • Яго творы адносяць да прыкладаў беларускага экзыстэнцыялізма.
  • Сярод вядомых яго твораў — раман «Ловы» 1992-га года, «Сон паміж пачвар» 1994-га, «Жыць не страшна» 2008-га, «Плошча» 2010-га.
  • Ягоны зборнік «Шчасьце БЫЦЬ...», паводле апытаньня «Нашай Нівы», быў названы найлепшай кнігай 2004 г.
  • Кніга «Плошча» распавядае ўжо пра рэчаіснасьць сучаснага жыцьця ў Беларусі — пра тую моладзь, якая ўдзельнічала ў пратэстах 2006-га году.

  • Творы Барыса Пятровіча перакладаліся на ангельскую, францускую, расейскую, нямецкую, польскую, славацкую, літоўскую, украінскую, баўгарскую ды швэдзкую мовы. У Швэцыі кнігі Барыса Пятровіча сустрэлі станоўчую рэакцыю.

«Мадэрніст, такога ж кшталту, як Маякоўскі і Бруна К. Эйер — глыбокі рамантык, які не пазьбягае ні асабістага, ні палітычнага» — Кайса Эбэр Ліндстэн, «Гётеборгс-Постэн».

  • У 2019-м годзе быў узнагароджаны мэдалём Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні за выбітныя грамадзкія ды культурніцкія дзеяньні на Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG