Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд Украіны пацьвердзіў законнасьць дэкамунізацыі


Дэмантаж помніка Леніну ў Запарожжы. 17 траўня 2016г.

Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў канстытуцыйным закон «Аб асуджэньні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Ўкраіне і забароне прапаганды іх сымбаляў».

Такое рашэньне было ўхвалена сёньня, у часе закрытага пленарнага паседжаньня.

Паводле канстытуцыйных судзьдзяў, прапаганда камуністычнага рэжыму ёсьць спробай апраўдаць таталітарызм і аспрэчыць канстытуцыйныя прынцыпы і дэмакратычныя каштоўнасьці.

Найбліжэйшым часам Канстытуцыйны суд апублікуе афіцыйнае паведамленьне.

  • У красавіку 2015 году Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла чатыры законы пра дэкамунізацыю, у тым ліку і закон «Аб асуджэньні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Ўкраіне і забароне прапаганды іх сымбаляў», згодна зь якім за прапаганду сымбаляў рэжымаў прадугледжанае зьняволеньне да пяці гадоў.
  • У 2017 годзе дэпутаты парлямэнцкай фракцыі «Апазыцыйны блёк» зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд з патрабаваньнем прааналізаваць дакумэнт на адпаведнасьць Канстытуцыі Ўкраіны.
  • Ад 2015 году ў часе дэкамунізацыі ва Ўкраіне перайменавалі 987 населеных пунктаў, 25 раёнаў, больш як 52 тысячы вуліц, а таксама дэмантавалі каля 2500 помнікаў і памятных знакаў, якія зьмяшчалі прапаганду таталітарнага рэжыму.
  • У межах выкананьня дэкамунізацыйных законаў ва Ўкраіне таксама былі рассакрэчаныя архівы КДБ 1917-1991 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG