Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За паўгода ад траўмаў на вытворчасьці загінулі больш за 50 беларусаў


Ілюстрацыйнае фота

Усяго на працы на працягу студзеня–чэрвеня 2019 году ў арганізацыях Беларусі памерлі або загінулі 279 работнікаў, сьведчаць аператыўныя дадзеныя Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы.

Паводле ведамства, сьмерць 226 чалавек не зьвязана з вытворчасьцю. Сярод іх:

  • 190 чалавек памерлі выключна з прычыны стану свайго здароўя;
  • 31 чалавек атрымаў сьмяротныя траўмы не падчас выкананьня сваёй працы;
  • 5 чалавек скончылі жыцьцё самагубствам.

Паводле папярэдніх зьвестак, сьмяротныя траўмы, зьвязаныя з вытворчасьцю, атрымалі 53 чалавекі, у тым ліку 27 — па віне наймальніка. 4 работнікі пры атрыманьні траўмаў на вытворчасьці знаходзіліся ў нецьвярозым стане.

Для параўнаньня, у першым паўгодзьдзі 2018 году на працы памерлі або загінулі 286 чалавек, зь іх траўмамі, зьвязанымі з вытворчасьцю, прызналі 70 выпадкаў. У 2017 годзе ў выніку траўмаў на вытворчасьці загінулі 58 работнікаў.

У красавіку 2019 году ў сувязі з ростам вытворчага траўматызму ў Савеце Міністраў ужо абмяркоўвалі захады, якія маглі б дапамагчы скараціць колькасьці выпадкаў траўмаў і сьмерцяў на вытворчасьці. Сярод іншага гучалі прапановы:

  • скараціць ручную працу;
  • удасканаліць сыстэму абавязковага страхаваньня ад няшчасных выпадкаў на вытворчасьці;
  • павялічыць дыфэрэнцыяцыю страхавых тарыфаў у залежнасьці ад ступені прафэсійных рызык;
  • не выплочваць страхоўкі, калі чалавек атрымаў траўму або загінуў праз тое, што знаходзіўся ў нецьвярозым стане.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG