Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адукацыі лічыць магістратуру неабавязковай ступеньню адукацыі


Міністар адукацыі Ігар Карпенка
Міністар адукацыі Ігар Карпенка

Служба ў войску — не перашкода ў атрыманьні адукацыі, заявіў сёньня міністар адукацыі Ігар Карпенка, піша «Зьвязда». Міністар наведаў вайскова-патрыятычны лягер для падлеткаў.

Міністар нагадаў, што 12 ВНУ маюць спэцыялізаваныя факультэты і вайсковыя катэдры, а студэнтам, якія вучацца там, дзе такіх катэдраў няма, дазволена будзе займацца ў бліжэйшых ВНУ з вайсковай падрыхтоўкай — праект такога ўказу ўжо распрацаваны.

Што да навучаньня ў магістратуры, для якога новым законам не прадугледжаная адтэрміноўка, міністар заявіў, што «магістратура — неабавязковая ступень адукацыі, яна для матываваных людзей».

У дадатак ён паабяцаў новаўвядзеньні для магістрантаў, каб дазволіць ім ссоўваць навучальны плян.

Ухваленыя нядаўна нядаўна дэпутатамі папраўкі ў законапраект «Аб зьмяненьні законаў эфэктыўнага функцыянаваньня ваеннай арганізацыі дзяржавы» вызначаюць новы парадак даваньня адтэрміновак ад службы ў войску. Законапраект прадугледжвае, сярод іншага, што адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць даваць толькі адзін раз. Тым жа, хто ўхіляецца ад прызыву, абмяжуюць выезд за мяжу і ня возьмуць іх на дзяржслужбу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG