Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ўхвалілі рэкордны штраф Facebook у 5 млрд даляраў за ўцечку дадзеных карыстальнікаў


Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША ўхваліла штраф у 5 млрд даляраў для кампаніі Facebook за ўцечку дадзеных карыстальнікаў, выкарыстаных кампаніяй Cambridge Analytica.

Гэта найбуйнейшы штраф у гісторыі для тэхналягічных кампаній, але назіральнікі адзначаюць, што пакараньне магло быць значна больш строгім.

Аб пагадненьні камісіі з сацыяльнай сеткай пішуць са спасылкай на крыніцы газэты The Wall Street Journal і The New York Times, агенцтвы Bloomberg і Reuters і іншыя амэрыканскія СМІ. У дамове зацьвярджаюцца новыя патрабаваньні да сацыяльнай сеткі па захоўваньні дадзеных, адзначаюць СМІ. Пагадненьне падтрымалі трое зь пяці сябраў камісіі, цяпер яно павінна быць зацьверджана Міністэрствам юстыцыі ЗША.

У красавіку мінулага году стала вядома аб уцечцы праз кампанію Cambridge Analytica дадзеных 87 мільёнаў карыстальнікаў Facebook. Усё гэта адбывалася на фоне працягу ў ЗША расьсьледаваньня аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары, у тым ліку і з выкарыстаньнем Facebook.

У Вялікай Брытаніі ў ліпені 2018 году кампанію Facebook аштрафавалі за ўцечку дадзеных на паўмільёна фунтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG