Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт «Белавія» выкаціўся за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы ў Кіеве


Ілюстрацыйнае фота. Самалёт авіякампаніі Белавія

Самалёт рэйсу B2847 зь Менску, які павінен быў прызямліцца 12 ліпеня ў 23.40, атрымаў нязначныя пашкоджаньні, зь людзей ніхто не пацярпеў.

Пра здарэньне паведамілі пасажыры рэйса ў сацыяльных сетках.

«Менск—Кіеў. Самалёт Belavia ў Жулянах вылецеў з узьлётна-пасадачнай паласы ў поле (наколькі разумею, палосы тут досыць разьбітыя). Пілет пасьпеў затармазіць, каб не заехаць у агароджы. Але ліхтары на полі ўсё-такі крыху памялі», — напісала адна з пасажырак у Instagram.

З прычыны здарэньня аэрапорт часова не прымаў самалёты, яны сыходзілі на запасныя аэрадромы. Пасажыраў ля трапа самалёта сустракалі аварыйныя службы і мэдыкі, напісаў сайт «Крылы. Усе аб украінскай авіяцыі».

У аэрапорце «Кіеў» імя Ігара Сікорскага Tut.by паведамілі, што пры пасадцы Boeing 737-300 выкаціўся за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы прыблізна на 100 мэтраў. Ніхто не пацярпеў. Сам самалёт, па словах прадстаўніка аэрапорта, атрымаў нязначныя пашкоджаньні «ў выглядзе падрапанай фарбы».

Раней аналягічныя здарэньні з самалётамі авіякампаніі «Белавія» ўжо адбываліся ў Кіеве — у аэрапорце «Барыспаль». Вядома, што ляйнэры выкочваліся за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы ў сьнежні 2017 і 2018 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG