Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы саркафаг над Чарнобыльскай АЭС увялі ў эксплюатацыю


Новы саркафаг над чарнобыльскай АЭС, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 10 ліпеня прыняў у эксплюатацыю новую гіганцкую структуру над разбураным ядзерным рэактарам Чарнобыльскай АЭС, якая мусіць прадухіліць распаўсюджваньне радыяактыўных матэрыялаў.

Будаўніцтва ахоўнай структуры над 4-м ядзерным рэактарам Чарнобыльскай АЭС, які выбухнуў у 1986 годзе, заняло дзевяць гадоў і абышлося ў паўтара мільярда эўра, а кошт усяго праекту склаў 2,2 мільярда эўра.

Складаныя будаўнічыя работы для гарантаваньня бясьпекі актыўнай зоны рэактара і 200 тон высокарадыяактыўных матэрыялаў вяліся пад эгідай Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.

Новы саркафаг ня стане канчатковым рашэньнем праблемы, але ён павінен забясьпечыць абарону аварыйнага блёка мінімум на 100 гадоў. Першы саркафаг над аварыйным энэргаблёкам Чарнобыльскай АЭС быў пабудаваны неўзабаве пасьля выбуху, які адбыўся ў 1986 годзе, аднак у апошнія гады канструкцыя стала разбурацца.

Што важна ведаць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

  • У атмасфэру было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасьля атамнага бамбаваньня Хірасімы ў 1945 годзе.
  • З усіх краін ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы Беларусь пацярпела найбольш — на тэрыторыі Беларусі асела звыш 70% радыенуклідаў, найбольш забрудзіўся 21 раён.

  • З 2,2 мільёна чалавек, якія жылі на забруджаных землях, эвакуавалі і адсялілі 138 тысяч, яшчэ каля 200 тысяч самі зьехалі з пацярпелых тэрыторый.
  • У 1986 годзе падчас аварыі на ЧАЭС з разбуранага рэактара было выкінута 1850 пэтабэкерэляў радыенуклідаў, пры гэтым на долю радыеактыўнага цэзію прыпала 270 пэтабэкерэляў. Пэрыяд паўраспаду цэзію-137 — 30 гадоў. Гэта значыць, што на 2016 год яго колькасьць на тэрыторыі Беларусі зьменшылася ўдвая.

Чарнобыль: Поўная храналёгія падзеяў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG