Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр народны мастак Беларусі Віктар Грамыка


Віктар Грамыка

Сябра Саюзу мастакоў пайшоў з жыцьця 10 ліпеня на 97-м годзе. Паніхіда адбудзецца 11 ліпеня 2019 году ў залі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе газэта «Звязда».

Віктар Грамыка — аўтар тэматычных карцін, партрэтаў, пэйзажаў. У сваіх творах мастак паэтызаваў рамантыку працоўных будняў, гармонію яднаньня людзей з прыродай. Як удзельнік Другой усясьветнай вайны ён пісаў карціны пра пра суровыя выпрабаваньні таго часу.

Віктар Грамыка нарадзіўся ў 1923 годзе ў вёсцы Сянькова Магілёўскай вобласьці. Ягонае дзяцінства прайшло ў невялікім пасёлку Смаляны пад Воршай.

Падчас Другой усясьветнай вайны Віктар Грамыка служыў разьведчыкам, камісарам атрада. Быў падпольшчыкам у групе Канстанціна Заслонава, ваяваў у Смаленскім партызанскім палку асаблівага прызначэньня пад кіраўніцтвам Івана Садчыкава, дзе быў карэспандэнтам, рэдактарам і выдаўцом газэты «Народны мсцівец».

У 1951 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а ў 1959-м — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

У 1959–1997 гадах выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. З 1977 па 1982 год узначальваў Саюз мастакоў БССР.

Свае спачуваньні сям’і мастака выказаў Аляксандар Лукашэнка.

Разьвітаньне зь Віктарам Грамыкам адбудзецца 11 ліпеня ў залі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Час разьвітаньня — з 12.00 да 14.00.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG