Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі акцэнт


Пранцішкус Смуглявічус, «Літоўскія сяляне» (1775)

Зьбіраюся на Куршскую касу. Першая думка — не забыцца на пад’езьдзе да Клайпэды скінуць хуткасьць са 130 да 100.

Аднойчы ўжо давялося пасядзець у паліцэйскім аўто, мармытаць, што літаў шчэ ня маю, што знак засланіла іншае аўто, што… Словам, прабачце, больш ня буду.

Паліцыянт, бялявы велікан, цярпліва слухаў маё маленьне, і раптам прамовіў: «Как пожиВаете?»

Ну, нарэшце… праняло… зацікавіўся нашым жыцьцём…

Хвілін пяць ён моўчкі слухаў, як цяжка жывецца пры дыктатуры… Ня тое, што ў Літве…

— Как пожеВаете? Тут платите или в банк?

Куды падзенесься? Адшукаў літы…

Але ўсё яшчэ шукаю адказ на пытаньне: калі ўжо будзем «пожиВать» так, як «пожеВаем»?

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG