Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенца, які вывесіў плякат пра забруджваньне Нёмана, аштрафавалі


Зьлівы каналізацыі лідзкай ЖКГ у раку Дзітву, якая ўпадае ў Нёман
Зьлівы каналізацыі лідзкай ЖКГ у раку Дзітву, якая ўпадае ў Нёман

Горадзенскага актывіста Мечыслава Супрона асудзілі на 127,5 рублёў штрафу (5 базавых велічынь). Раней ён павесіў на старым мосьце ў Горадні плякат «Нёман атручаны лідзкай ЖКГ».

Справу разглядалі ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 10 ліпеня.

Пра забруджваньне ракі Дзітвы і Нёмана грамадзкія актывісты пачалі казаць пасьля масавага мору рыбы пад Лідай. Да таго ж малы сын Супрона захварэў пасьля купаньня ў Нёмане ў гэты час. Актывісты знайшлі каналізацыйную трубу, адкуль ішла брудная сьмярдзючая вада зь пенай з ачышчальных збудаваньняў лідзкай ЖКГ.

Праз тыдзень ад пачатку зьліваў забруджваньне Дзітвы праз ЖКГ пацьвердзілі пробы, узятыя камітэтам аховы прыроды.

За ранейшую акцыю аб атручэньні Дзітвы актывістаў зь Бярозаўкі Вітольда Ашурка і Сяргея Пантуса аштрафавалі на 255 рублёў кожнага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG