Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмірал ЗША: у Вэнэсуэле ёсьць расейскія войскі


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін (справа) лідэр Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура падчас перамоваў у Расеі, 5 снежня 2018 году
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін (справа) лідэр Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура падчас перамоваў у Расеі, 5 снежня 2018 году

Кіраўнік Паўднёвага камандаваньня ўзброеных сіл ЗША адмірал Крэйг Фолер заявіў аб прысутнасьці ў Вэнэсуэле расейскіх войскаў.

«У Вэнэсуэле ёсьць расейскія войскі і ёсьць расейскія падрадчыкі абароннага сэктару, якія падтрымліваюць рэжым Мадура», — заявіў Крэйг Фолер на слуханьнях у Сэнаце ЗША. Так ён пракамэнтаваў словы расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна аб адсутнасьці расейскіх войскаў у Вэнэсуэле.

Аб прыбыцьці ў Каракас каля 100 вайскоўцаў з Расеі стала вядома ў ноч на 25 сакавіка. У аэрапорт Каракасу прыляцелі два расейскія самалёты Іл-62 і Ан-124, якія даставілі 3,5 тоны грузаў і 99 чалавек у вайсковай форме на чале з генэралам Васіліем Танкашкуравым, начальнікам Галоўнага штабу Сухапутных сіл расейскай арміі. Але ці гэта былі вайскоўцы, ці байцы прыватных вайсковых кампаній, расейскія ці вэнэсуэльскія ўлады да гэтага часу не раскрываюць.

Газэта The Wall Street Journal пісала ў чэрвені, што колькасьць спэцыялістаў расейскай вайсковай карпарацыі «Ростех» у гэтай краіне скарацілася з прыкладна тысячы чалавек да «некалькіх дзясяткаў». Але «Ростех» 3 чэрвеня паведаміў, што яго спэцыялісты не пакідалі Вэнэсуэлы.

Менавіта «Ростех» у Вэнэсуэле адказваў за падрыхтоўку вэнэсуэльскіх вайскоўцаў і кансультацыі па кантрактах на пастаўку расейскіх узбраеньняў і абслугоўваньне гэтага ўзбраеньня. WSJ лічыць, што вывад «Ростехом» пастаянных і часовых — «сур’ёзная няўдача для Мадура», які часта расказваў аб падтрымцы ягоных дзеяньняў з боку Расеі і Кітаю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG