Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Instagram будзе абараняць ад абразаў


Сацыяльная сетка Instagram уводзіць новыя функцыі, накіраваныя на барацьбу з абразамі і цкаваньнем у інтэрнэце. Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі.

Instagram ужо пачаў укараняць функцыю на аснове штучнага інтэлекту. Яна папярэджвае карыстальніка аб тым, што камэнтар, які ён зьбіраецца пакінуць пад чужым запісам, можа быць успрыняты як абразьлівы. Тэставаньне паказала, што гэта падахвочвае некаторых адмяніць публікацыю або дзяліцца чымсьці «менш крыўдным».

Другое новаўвядзеньне — функцыя, якая дазволіць карыстальніку абмежаваць «крыўдныя» камэнтары. Яны будуць бачныя толькі тым, хто іх напісаў. Людзі, заблякаваныя карыстальнікам, таксама ня змогуць пабачыць, калі ён быў у сетцы і ці прачытаў асабістыя паведамленьні.

Гэтая функцыя, на думку кампаніі, будзе карысная для тых, хто ня хоча блякаваць або скардзіцца на карыстальнікаў. Такія дзеяньні могуць абвастрыць іх адносіны ў рэальным жыцьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG