Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Stadler


Уільям Тэрнэр, «Дождж, пара і хуткасьць» (1844)
Уільям Тэрнэр, «Дождж, пара і хуткасьць» (1844)

Чыгуначная станцыя Смаргонь. Субота. Раніца. Голас з сіпатага рэпрадуктара, мусіць яшчэ савецкіх часоў, папярэджвае:

— Асьцярожна! Па чацьвёртым пуці пройдзе хуткасны пасажырскі поезд. Будзьце уважлівымі!

Літаральна праз паўхвіліны маланкай праляцеў віленскі Stadler, з выклікам бліскануўшы выявай срэбнага вершніка на апошнім вагоне. На малых станцыях і паўстанках гэты хуткасны цягнік не прыпыняецца. Ляціць, нібы тая Пагоня, якую не спыніць, не стрымаць… Праз гадзіну яго пасажыры будуць у Менску. А нам амаль тры гадзіны трэсьціся эканом-клясам да сталіцы Беларусі…

Ала Клемянок

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG