Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі ва ўзросьце да 26 гадоў будуць вызваленыя ад падаходнага падатку


Панарама Варшавы.
Панарама Варшавы.

Асобы ва ўзросьце да 26 гадоў ня будуць плаціць падаходны падатак — вынікае з дэклярацый ураду і міністэрства фінансаў Польшчы. Адпаведны праект прыняў Савет міністраў Польшчы, паведаміла Замежная служба Польскага радыё.

Намесьнік міністра фінансаў Польшчы Пётар Новак заявіў:

«Калі мы гаворым аб сярэдняй заработнай плаце, якая складае 4765 злотых (1120 эўра), то за год у кашальку застанецца каля 4600 злотых (1080 эўра). Можна сказаць, што гэта больш за трынаццатую зарплату. З такога пункту гледжаньня, гэта вельмі рэвалюцыйная зьмена ў нашай краіне».

Падатковыя льготы для асоб ва ўзросьце да 26 гадоў былі адным з пунктаў палітычнай праграмы Яраслава Качыньскага, лідэра кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць». Сярод іншых яго галоўных абяцаньняў — праграма пашырэньня дапамогі сям’і, выплата трынаццатай пэнсіі пэнсіянэрам і стварэньне мясцовых аўтобусных маршрутаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG