Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: Толькі Трамп можа вырашыць праблему «Паўночнага патоку — 2» на карысьць Украіны


Уладзімір Зяленскі.

Адзіным чалавекам, які здольны вырашыць праблему «Паўночнага патоку — 2» у інтарэсах Украіны, зьяўляецца прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Пра гэта інфармуе Інтэрфакс.

«Адзінае рашэньне гэтага пытаньня — у мяне адбудзецца сустрэча з прэзыдэнтам ЗША. Гэта адзіны чалавек, які, я ўпэўнены, вырашыць гэтае пытаньне на карысьць Украіны» — сказаў Зяленскі ў суботу падчас прадстаўленьня кіраўніка Львоўскай абласной адміністрацыі Маркіяна Мальскага.

«Ні Мэркель, ні Макрон ня будуць уплываць на працяг „Паўночнага патоку“, таму што на іх вельмі моцна ўплывае іх лякальны бізнэс. Яны з гэтым нічога зрабіць ня могуць.» — сказаў Зяленскі і дадаў, што толькі Данія будзе выступаць супраць будаўніцтва газаправоду.

«Мы ўжо разумеем, што, акрамя Даніі, уся Эўропа будзе падтрымліваць будаўніцтва „Паўночнага патоку“, няма сэнсу хаваць. Гэта як вяртаньне Расеі ў ПАРЭ. Пытаньне вырашана ўжо даўно. Палітыкі спэкулююць на гэтай тэме гэтак жа, як і на вяртаньні РФ у ПАРЭ. Нас ніхто не пытае», — заявіў прэзыдэнт Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG