Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У працы Facebook, WhatsApp і Instagram адбыўся буйны збой


3 ліпеня карыстальнікі сацыяльнай сеткі Facebook, а таксама мэсэнджэра WhatsApp і сэрвісу Instagram паведамілі пра праблемы з загрузкай і праглядам фатаграфій і відэафайлаў.

Мяркуючы з дадзеных сайту Downdetector, які адсочвае непаладкі ў працы розных сэрвісаў, і з паведамленьняў карыстальнікаў, праблемы ў Facebook, WhatsApp і Instagram назіраюцца па ўсім сьвеце прыкладна з 16 гадзін паводле менскага часу. Карыстальнікі ня могуць загрузіць фатаграфіі або відэа, а многія загружаныя раней файлы не адкрываюцца для прагляду. У Facebook замест фатаздымкаў адлюстроўваюцца іх апісаньні, складзеныя альгарытмам сеткі.

Пра прычыны ўзьнікненьня збою і тэрміны аднаўленьня нармальнай працы сэрвісаў пакуль не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG