Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню ўзначаліць выканаўчую ўладу ў Эўразьвязе можа жанчына


Урсула фон дэр Ляен
Урсула фон дэр Ляен

Міністар абароны Нямеччыны Урсула фон дэр Ляен вылучаная на пасаду кіраўніцы Эўрапейскай камісіі — найвышэйшага органу выканаўчай улады ў Эўразьвязе. Такое рашэньне прынятае ў аўторак на саміце ЭЗ у Брусэлі, паведаміў у твітары старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск.

Калі прызначэньне будзе ўхваленае Эўрапейскім парлямэнтам, фон дэр Ляен стане першай жанчынай, якая ўзначальвае выканаўчую ўладу ў ЭЗ. Раней у сваёй кар’еры яна ўжо стала першай жанчынай, якая ўзначальвае міністэрства абароны Нямеччыны.

Выбар фон дэр Ляен стаў вынікам трохдзённых перамоваў на саміце ў Брусэлі, на якім краінам не ўдавалася дамовіцца пра кандыдата, які задаволіў бы ўсіх удзельнікаў.

  • Па выніках выбараў у Эўрапарлямэнт у траўні кааліцыя права- і левацэнтрысцкіх партыяў страціла большасьць. Дадатковая фрагмэнтацыя парлямэнту ўскладняе дасягненьне кампрамісных рашэньняў.
  • На пасаду кіраўніка Эўрапейскага цэнтрабанку ў аўторак была вылучаная дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысьцін Лягард.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG