Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік Напалеону Орду застаўся без рукі. ФОТА і ВІДЭА наступстваў урагану

абноўлена

Пашкоджаны помнік Напалеону Орду ў Янаве. Фота: Стас Вялічка
Пашкоджаны помнік Напалеону Орду ў Янаве. Фота: Стас Вялічка

У горадзе Янаве, што на поўдні Берасьцейскай вобласьці, помнік беларускаму мастаку і кампазытару Напалеону Орду застаўся без рукі. Мясцовыя жыхары кажуць, што рука адвалілася ад моцных парываў ветру, якія выклікалі падзеньне дрэва ўвечары 1 ліпеня.

Ранейшы выгляд помніка, 18 лютага 2018 году
Ранейшы выгляд помніка, 18 лютага 2018 году

​Ад навальніцы 1 ліпеня пацярпела паўсотні гарадоў Берасьцейскай, Гомельскай, Горадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласьцей, піша Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Пашкоджаны дахі 19 жылых дамоў, сотня сельскагаспадарчых іды іншых будынкаў, а таксама «два аб’екты сацкультбыту» (якія, не ўдакладняецца). Выяўлена 446 паваленых дрэваў і 25 пашкоджаных машынаў. Пацярпелых людзей няма.

У Янаве, дзе пацярпеў помнік, некаторыя раёны гораду засталіся безь сьвятла, «дрэвы вырывала з каранямі», «адзін зь білбордаў пагнула, нібы ліст паперы», піша мясцовая суполка «На Янаўскай хвалі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG