Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя выціснула пратэстоўцаў з парлямэнту Ганконгу


Паліцыянты ўжылі сьлезацечны газ, каб выціснуць з парлямэнту Ганконгу пратэстоўцаў, якія раней захапілі будынак, паведамляе Бі-бі-сі.

Сёньняшнія акцыі пратэсту прымеркаваныя да 22-й гадавіны перадачы Ганконгу Кітаю.

Пратэсты ў Ганконгу пачаліся ў сярэдзіне чэрвеня. Мясцовыя жыхары выступаюць супраць закону аб экстрадыцыі асобаў, якія падазраюцца ў парушэньні закону мацерыковага Кітаю. У самай масавай акцыі пратэсту ўдзельнічалі амаль два мільёны людзей. Крытыкі законапраекту лічаць, што ён можа быць выкарыстаны для перадачы ў рукі кітайскага правасудзьдзя дысыдэнтаў і несправядліва перасьледаваных людзей. Улады Ганконгу сьцьвярджаюць, што закон дапаможа ў барацьбе са злачыннасьцю.

Сёньня экстрадыцыя немагчымая праз дамову кітайцаў з брытанцамі. Пакінуўшы Ганконг, Вялікабрытанія дамовілася з КНР, што да 2047 году гэтая адміністрацыйная адзінка будзе захоўваць аўтаномію ў складзе Кітаю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG