Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Літвы і Польшчы выдалі заяву з нагоды 450-годзьдзя Люблінскай уніі


Даля Грыбаўскайце і Анджэй Дуда, архіўнае фота
Даля Грыбаўскайце і Анджэй Дуда, архіўнае фота

Прэзыдэнты Літвы і Польшчы Даля Грыбаўскайце і Анджэй Дуда напісалі, што яны аддаюць пашану продкам за стварэньне Рэчы Паспалітай абодвух народаў — дзяржавы, заснаванай на прынцыпах роўнасьці й агульнай адказнасьці.

«Унія, якая існавала больш за 200 гадоў, стала натхненьнем для
ўсёй Эўропы для інтэграцыі і ўмацаваньня больш шчыльнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў якасьці найлепшага адказу на ўнутраныя й зьнешнія пагрозы», — цытуе іх Польскае радыё.

Прэзыдэнты дзьвюх краін запэўнілі, што сёньня, як і тады, «мы гатовыя стаяць разам перад многімі выклікамі й абараняць ідэалы незалежнасьці, адзінства й салідарнасьці».

Яны дадалі, што «дух Люблінскай уніі — узаемная павага, кансэнсусныя рашэньні і культурная разнастайнасьць — па-ранейшаму вядзе нас да паглыбленьня партнэрства паміж нашымі народамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG