Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Ерафееў: «Беларусь адрываецца ад Расеі і адплывае ў далячынь як крыга»


Віктар Ерафееў, 2016
Віктар Ерафееў, 2016

Вядомы расейскі пісьменьнік Віктар Ерафееў лічыць, што «палітычны клімат» у Беларусі мяняецца, а ўлады ўводзяць «мяккую беларусізацыю», напалоханыя пэрспэктывай паглынаньня краіны Расеяй.

Пра свае ўражаньні ад убачанага і адчутага нядаўна ў Менску расейскі пісьменьнік напісаў у польскай Gazecie Wyborczej.

На думку Ерафеева, згаданая зьмена палітычнага клімату не азначае дэмантажу беларускай дыктатуры, але пэўную яе «карэктуру».

«Гэта не зусім добрасумленныя дзеяньні. Дыктатар Лукашэнка здагадаўся, што ў яго могуць адняць уладу, а разам зь ёю і ўсю краіну. Спрычыніўся да гэтага яго найбліжэйшы сябра — усходняя суседка, Расея», — адзначае Ерафееў.

У гэтым кантэксьце Ерафееў згадвае папулярную ў паліталягічных колах ідэю прадаўжэньня палітычнай кар’еры Ўладзіміра Пуціна пасьля 2024 году як кіраўніка аб’яднанай дзяржавы Расеі і Беларусі.

«Ня трэба нікога заваёўваць, хопіць аб’яднацца, — піша Ерафееў. — Але для беларускіх адукаваных колаў усё ня так проста. Пасьля аншлюсу Лукашэнка страціць уладу. Што больш, уся Беларусь распусьціцца ў расейскай магме як адна са шматлікіх губэрняў. Гэта стаўляе людзей у складанае становішча перад уладай. Лукашэнка стаў адзіным імаверным гарантам беларускай незалежнасьці. Незалежна ад яго матываў — можа, гэта любоў да краіны, а можа, любоў да сябе і сям’і, якая працягне яго справу? — у яго ёсьць досьвед перамоваў з Пуціным, ён умее зь ім сябраваць і дамагчыся свайго ў шматлікіх пытаньнях. Безумоўна, пасьля Крыму Пуцін стаў непрадказальным, і ніякі Лукашэнка не перашкодзіць яму выйсьці на мяжу з Польшчай, але калі так, то ён павінен зрабіць гэта як мага хутчэй, бо Беларусь адрываецца ад Расеі і адплывае ў далячынь як крыга».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG