Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рэжысэр атрымаў галоўны прыз фэстывалю ў Эстоніі


Андрэй Куціла на фэстывалі ў Пярну
Андрэй Куціла на фэстывалі ў Пярну

Фільм «Сума» («Summa») беларускага рэжысэра Андрэя Куцілы атрымаў галоўны прыз XXXIII Міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага і антрапалягічнага кіно ў эстонскім Пярну.

Паводле журы, фільм адзначаны «як найлепшае мастацкае дасягненьне і вельмі важнае пасланьне».

Андрэй Куціла сказаў карэспандэнту Свабоды, што фэстываль у Пярну называюць «антрапалягічным».

«Фэстываль невялікі, але досыць вядомы, рэжысэры-дакумэнталісты пра яго ведаюць, ён займае ўнікальную нішу — ня гоніцца за актуальным кіно, а адбірае фільмы, якія кажуць нам пра чалавека істотныя, глыбінныя рэчы яго існаваньня ў прыродным і культурным кантэксьце».

Андрэй Куціла сказаў, што рады новай узнагародзе.

«Летась, напрыклад, гран-пры атрымаў фільм „Аб айцах і сынах“ — хіт міжнародных фэстываляў, пераможца Sundance, намінант на Оскар. Таму мне таксама прыемна, што наш з Тацянай Бембель фільм Summa ўпісаны ў гісторыю гэтага фэстывалю».

​«Сума» — гэта гісторыя сяброўства паміж старым польскім мастаком Анджэем Струмілам і маладой беларускай мастачкай Марыяй. «Наша агульная антычнасьць» — так называе эпоху ВКЛ пан Анджэй, які жыве ў вёсцы на паўночным усходзе Польшчы. Нягледзячы на свае 90 з гакам, ён займаецца жывапісам і гадуе арабскіх коней. Нібыта ў паралельным сьвеце існуе Марыя, якая вырасла ў спальным раёне на ўскраіне Менску. Маладую жанчыну вабяць дзівосныя таямніцы жыцьця, якія хаваюцца ў сьвеце пана Анджэя. І яна ўцякае туды без аглядкі, пакідаючы ў Беларусі мужа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG